?

Музей гісторыі горада Мінска

Social capital

  • less than 10
Birthdate:
14 June
Location:
External Services:
  • kobylinski.forever@gmail.com
Дзяржаўная установа “Музей гісторыі горада Мінска”
заснаваны рашэннем Мінгарвыканкама ад 8 красавіка 2010 года.

Адрас: 220030, г.Мінск, пл. Свабоды, 15
Тэл. для даведак: +375 17 321 24 30
e-mail: muzejminska@gmail.com

У аснову фондаў музея пакладзены: калекцыя археалагічных раскопак Мінска XI – XIX стст. (кераміка, вырабы са скуры, касці, дрэва, метала, ювелірныя ўпрыгожванні, нумізматыка і інш.); прадметы гарадскога побыту; калекцыя фотаапаратаў кан. ХІХ – ХХ стст.; творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; мемарыяльныя зборы знакамітых асоб і інш.

Да адкрыцця пастаяннай экспазіцыі прысвечанай гісторыі горада ў выставачных залах музея (вул. Рэвалюцыйная, 10) арганізуюцца часовыя тэматычныя выстаўкі, у тым ліку міжнародныя, на аснове збораў калекцыянераў, мастакоў, фатографаў, розных арганізацый і ўстаноў. Здзяйсняюцца разнастайныя творчыя праекты: канцэрты, семінары, канферэнцыі, творчыя акцыі, пленэры.

Акрамя выставачных заляў на вул. Рэвалюцыйнай, у структуру музея ўваходзяць:

  • Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

  • Мінская гарадская ратуша (пл. Свабоды, 2а)

  • Флігель Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса (праезд Чыжэўскіх, 10)

  • Гарадская мастацкая галерэя твораў Шчамялёва (пр. Ракасоўскага, 49)

  • Майстэрня-музей Міско (вул. Інтэрнацыянальная, 11А)

(Падрабязней тут)

Social capital

  • less than 10

Statistics